Шрайбман, Смарыгін і NATO у Вільні: Што паглядзець гэтым вечарам?
Сабралі для вас невялічкую падборку кантэнту, што выпусцілі беларускія журналісты і актывісты апошнім часам, і распавядаем, што можна паглядзець гэтым вечарам напрыканцы тыдня.
🔴 Новы «Ток» з Арцёмам Шрайбманам
Вялікая размова з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам, дзе закранаюцца тэмы вагнераўцаў у Беларусі і ці магчымы падобны мяцеж у нашай краіне, чаму раскалоўся «Байпол», навошта рэжым трымае ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі Статкевіча, Ціханоўскага і іншых палітвязняў. І нават аб тым, ці павінны будуць беларусы плаціць рэпарацыі Украіне.
Паглядзець інтэрв’ю можна тут
🔴 Смарыгін у Мелказёрава
Комік і вядучы з Беларусі, які шмат гадоў працуе і жыве ва Украіне Яўген Смарыгін даў інтэрв’ю Мікіце Мелказёраву. Паразмаўлялі пра тое, які ён гумар падчас вайны, пра КВН і каманду «ЧП», Святлану Ціханоўскую, Прыгожына, Лукашэнку ды пра тое, што менавіта не так з расейскім гумарам (ЧБД, КВН і ўсё гэтае)
Дарэчы, менавіта Яўген — адзін з галоўных твараў украінскага «Дизель Шоу».
Глядзець па спасылцы
🔴 Тэма Беларусі на саміце NATO
Цягам трох дзён журналіст Свабоды Дзмітры Гурневіч працаваў на саміце NATO у Вільні, пабываў на ключавых мерапрыемствах, у закуліссі саміту, паразмаўляў з палітыкамі і экспертамі.
І ў выніку апублікаваў рэпартаж, дзе паказвае як саміт выглядаў знутры, што казалі там пра Беларусь і галоўнае, як гэты саміт паўплывае на нашую краіну і бяспеку ў рэгіёне.
Паглядзець рэпартаж можна тут
@motolkohelp