Обложка канала

МотолькоПомоги

114011 @motolkohelp

Не только Минск, Беларусь. Проблемы и их решения без флуда и спама. Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Дворовые активности: @dze_bot

МотолькоПомоги

3 года назад
Открыть в
❤️ Беларусы Літвы! Вывешвайце нацыянальныя сцягі на вокнах і балконах! Давайце разам нагадаем пра сябе! 11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца саміт NATO, на які з’едуцца лідары альянсу, палітыкі, тысячы журналістаў з усяго свету. Падчас саміту будзе закранутая таксама тэма Беларусі ў кантэксце размяшчэння ядзернай зброі і роля нашай краіны ў агульнай бяспецы. У гэтыя дні мы маем магчымасць нагадаць пра сябе зноў, пра тую несправядлівасць, якая адбываецца з намі, пра рэпрэсіі і катаванні, пра той татальны ціск, пад якім жывуць беларусы ўнутры Беларусі, пра прымусовую дэпартацыю сотняў тысячаў беларусаў, якія не маюць магчымасці вярнуцца дадому. І таксама пра тое, што мы не здаліся, пра тое, што мы не змірыліся з несправядлівасцю, што мы супраць вайны ва Украіне і таго ўдзелу, які супраць нашай волі прымае ў ёй нашая краіна. Беларусы ў Беларусі вымушаныя маўчаць, але мы можам прамаўляць за нас усіх. Мы маем наш герб і наш сцяг. Давайце вывесім сцягі са сваіх вокнаў і балконаў у Вільні, Коўна і іншых гарадах. Вывешвайце сцягі ў даступных грамадскіх месцах: на мастах, парапетах, на вокнах і дзвярах беларускіх кавярняў і офісаў арганізацый. Мы нагадаем заходнім палітыкам пра сваю прагу да свабоды, сваю прыналежнасць да еўрапейскіх народаў і нашае права быць пачутымі. Сцягі можна здабыць тут: • A2 Print&Photo — ад беларусаў беларусам • @@high_quality16, шые самастойна • Шыццё ад Бабулі Ганны • Бірулькі, магніты, кулоны пад заказ • akabaltic.lt • flagmanas.lt • brandus.lt • koalaprint.lt Навіна на сайце @motolkohelp