На гістфаку БДУ знішчылі пано з выявай КаліноўскагаПаводле@nashaniva, падчас рэканструкцыі корпуса гістарычнага факультэта БДУ было знішчана дэкаратыўнае пано з выявай Кастуся Каліноўскага, дзе кіраўнік паўстання быў адлюстраваны у поўны рост, а за ім стаялі паўстанцы-касінеры.
Выданне апублікавала здымкі, дзе відаць, што рэшткі пано ляжаць у кучы будаўнічага смецця. Адзначаецца, што гэта адбылося яшчэ летась — да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Больш за тое, паведамляецца, што былі знішчаныя і керамічныя пано па матывах твораў Янкі Купалы.