Обложка канала

МотолькоПомоги

114011 @motolkohelp

Не только Минск, Беларусь. Проблемы и их решения без флуда и спама. Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Дворовые активности: @dze_bot

МотолькоПомоги

3 года назад
Открыть в
Ліст, відэапаведамленне і жоўтая бірка: Што можна зрабіць да Дня палітвязняў 21 траўня? 21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 загінуў палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак у памяць Вітольда праваабаронцы @viasna96 летась абвясцілі Дзень палітвязняў у Беларусі, які ў гэтым годзе пройдзе ўжо ў другі раз. Таксама праваабаронцы падрыхтавалі спіс таго, што кожны можа зрабіць да Дня палітвязняў: 🔴Арганізаваць ці далучыцца да акцыі падтрымкі беларускіх палітвязняў у вашым горадзе. Ужо на дадзены момант вядома, што акцыі 21 траўня адбудуцца больш чым у 30-і гарадах. Афішу глядзіце тут 🔴Начапіць на адзенне папяровую птушку з прозвішчам палітзняволенага ці жоўтую бірку, якая з’яўляецца сімвалам гэтага дня, бо менавіта жоўтай «экстрэмісцкай» біркай пазначаюць палітзняволеных у калоніях 🔴Зачытаць на відэа ліст ад палітвязня і выкласці ў сацсетках з хэштэгам #дзеньпалітвязняў 🔴Напісаць ліст палітвязню і апублікаваць яго ў сацсетках з хэштэгам #лістыпалітвязням (даслаць ліст можна анлайн праз Майстэрню паштовак салідарнасці) 🔴Падтрымаць палітвязняў іншым спосабам: пасылкай, грашовым пераводам, тэлеграмай, падтрымкай сям'і 🔴Прыдумаць і рэалізаваць іншае дзеянне на знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. 🔴Акрамя таго, можна надрукаваць ліст (постэр) фармата А3 і прыйсці з ім і далучыцца да акцыі. Лісты можна спампаваць тут @motolkohelp