Ужо 25 дзён няма звестак ад кіраўніка «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага
Паводле @prisoners_spring96, Бяляцкага этапавалі ў горацкую калонію № 9 напрыканцы красавіка. Але нават афіцыйнага падцверждання яго знаходжання там дагэтуль няма.
Нагадаем, 3 сакавіка «суд» Ленінскага раёна Мінска пакараў Алеся Бяляцкага пазбаўленнем волі тэрмінам на 10 гадоў.