❤️ Агняграй, Бляха і Пошум:7 беларускіх словаў, які могуць вас здзівіць
Працягваем традыцыйную суботнюю беларускамоўную падборку разнастайных цікавых рэчаў! Мы ўжо распавядалі аб 5 серыялах з якаснай беларускамоўнай агучкай, 7+ сэрвісах, якія прадэманструюць моц беларускай мовы і 600+ гульняў з беларускамоўнай лакалізацыяй.
А сёння вырашылі звярнуць увагу на падаецца самую простую тэму, а з іншага боку адну з самых карысных і аб’ёмных — на малавядомую беларускую лексіку.
🔥 Агняграй — гэта… сінонім слову «феерверк», якое таксама ёсць у нашай мове, але агняграй — быццам візуалізацыя гэтай гульні агню ў начным небе.
Прыклад: Беларусы запусцілі агняграй у нацыянальных колерах на 25 сакавіка!
🔥 Адсэнсу — роўна тое ж, што сказаць «не мае сэнсу», «бязглузда» ці калі перакласці расейскай «бестолково».
Прыклад: Штосьці вам казаць — гэта проста адсэнсу.
🔥 Цымус — найважнейшае альбо сутнасць чагосьці.
Прыклад: Увесь цымус допісу ў дэманстрацыі незвычайных беларускіх словаў.
🔥 Бляха і Бляхар. Так, гэта можна выкарыстоўваць і ў нецэнзурным сэнсе, але першае значэнне слова «Бляха» — гэта ліст металічнай пласціны, на прыклад металічная кроўля, а на рус. гэта перекладаецца як «жесть». Ну, а «бляхар» — майстар, які вырабляе рэчы з бляхі (рус. жестянщик).
Прыклад: Накрыў дах бляхай.
🔥 Самохаць — гэта значыць па сваёй волі, па свайму жаданню (рус. добровольно).
Прыклад: Вучні менскай школы безумоўна «самохаць» пайшлі на чарговы парад раніцай у нядзелю.
🔥 Пошум — гэта ціхі шум.
Прыклад: Выйдзі адвячоркам у жытное поле і паслухай пошум спелых каласоў. Вывучайце беларускую мову і прыемных выходных!@motolkohelp