Беларусы менш чым за 9 гадзінаў сабралі 15 тысячаў еўра для сям’і Паўла Белавуса – але збор працягваецца
Сёння быў абвешчаны прысуд Паўлу Белавусу – заснавальніка symbal.by і арганізатара святкавання 100‑годдзя БНР абвінавацілі ў «распаўсюдзе нацыяналізма» і «здрадзе дзяржаве».
Пасля гэтага быў абвешчаны збор на патрэбы сям’і Паўла, у якой канфіскавалі частку маёмасці. Гэтыя сродкі пойдуць на аплату працы адвакатаў і набыццё неабходных рэчаў для жыцця сям’і Паўла Белавуса. Менш чым за 9 гадзінаў беларусы сабралі патрэбныя 15 тысячаў еўра.
Пры гэтым збор не закрыты – вы дагэтуль можаце далучыцца і дапамагчы сям’і выбітнага беларуса.