Обложка канала

МотолькоПомоги

114011 @motolkohelp

Не только Минск, Беларусь. Проблемы и их решения без флуда и спама. Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Дворовые активности: @dze_bot

МотолькоПомоги

3 года назад
Открыть в
Абвешчаны збор на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у віцебскай калоніі Фонд салідарнасці BYSOL распачаў тэрміновы збор на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у зняволенні ў віцебскай калоніі № 3. Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы па сэрцу, і так званы суддзя Андрэй Бычыла, і так званы пракурор Ілля Гузарэвіч, якія вынеслі мужчыне прысуд у адзін год калоніі за карыкатуру на Лукашэнку, цудоўна гэта ведалі. У апошнім слове палітвязень казаў: «Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцнадзейных прэпаратаў. Я магу не пратрымацца і месяцы». У калоніі Мікалай прабыў каля двух тыдняў. Яму быў 61 год. Патрымаць збор на пахаванне Мікалая Клімовіча можна тут Неабходная сума пойдзе на пакрыццё выдаткаў звязаных з пахаваннем і пашанай памяці Мікалая. Нагадаем, што з Беларусі на сайт BYSOL трэба заходзіць толькі праз VPN. ❗️У сувязі з абвінавачваннямі ў экстрэмізме, каманда фонду BYSOL заклікае выкарыстоўваць для пералічэння сродкаў карткі еўрапейскіх банкаў, альбо данаціць праз міжнародную сістэму PayPal (але не праз прывязаныя карткі). @motolkohelp
BYSOL распачаў тэрміновы збор на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча

У калоніі Мікалай прабыў каля двух тыдняў. Яму быў 61 год.

Motolko Help