Праваабаронцы: У ПК-3 памёр палітвязень Мікалай Клімовіч
Праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер з Пінска Мікалай Клімовіч.
Вядома, што мужчына быў асуджаны нягледзячы на інваліднасць II групы. Яшчэ летась, у снежні, яму было кепска пасля затрымання, калі ён адседзеў трое сутак. Міліцыянты перадавалі яго лекарам на лячэнне і вызвалялі да суда.
Рэдакцыя выказвае спачуванні родным і блізкім Мікалая.Усё, што вядома на дадзены момант
@motolkohelp