Обложка канала

МотолькоПомоги

114011 @motolkohelp

Не только Минск, Беларусь. Проблемы и их решения без флуда и спама. Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Дворовые активности: @dze_bot

МотолькоПомоги

3 года назад
Открыть в
Minecraft, Skyrim, крыжаванкі і яшчэ 600 гульняў на беларускай мове Субота і мы зноў паглынаемся ў entertainment. Сёння мы сабралі для вас відэа-гульні, якія ўжо маюць сапраўдную беларускамоўную лакалізацыю, што зроблена беларусамі для беларусаў. 🔴Minecraft — скрафці дыяментавую кірку! Легендарная гульня з адкрытым светам афіцыйна дасяжная на беларускай. Беларуская лакалізацыя ўжо зроблена на 95%, і кожны можа прыняць удзел, каб дапамагчы перакладчыкам. Запісалі нават крыху геймплэю, дзе паказваем як атрымаць варштат і драўляную кірку. Спампаваць Minecraft з беларускай мовай 🔴The Elder Scrolls V: Skyrim Skyrim — адна з найпапулярнейшых гульняў на планеце. Беларусы зрабілі ўнутраны пераклад кніг, подпісаў, дыялогаў, меню і мапы. Агулам, згодна адкрытых дадзеных яны пераклалі не менш за 90 000 радкоў тэксту. Спампаваць Skyrim на беларускай мове 🔴Легенды Айзэнвальда Напэўна, гэта першапраходца ў справе беларускамоўных відэа гульняў, бо яна беларускамоўная ад самага свайго стварэння. Гэта адзінаасобная тактычная ролевая гульня, дзе дзеянне адбываецца ў княстве Айзенвальд у сярэднявечнай Нямеччыне. Спампаваць гульню можна тут 🔴Тры ёсць, а дзе яшчэ 600? Ці ведалі вы, што летась Steam дадаў падтрымку беларускай мовы? І гэта вельмі істотны крок, бо ўжо сёння ў Steam ёсць 617 гульняў з беларускамоўнай лакалізацыяй. Безумоўна, большасць з іх гэта простыя tower defense ці ўзровень сапёра, але справа ідзе. Паглядзець гульні >на беларускай <b>у Steam 🔴Крыжаванкі — класіка на беларускай Ствараючы такую падборку мы проста не маглі не звярнуць увагу на беларускамоўныя мабільныя гульні. Іх пакуль ня шмат і тут справа ў афіцыйнай падтрымцы распрацоўшчыкаў кантэнту з боку Apple і Google. Акурат зараз беларусы збіраюць подпісы за даданне беларускай мовы на iOS у якасці сістэмнай, што моцна палепшыла б сітуацыю. А пакуль можам звярнуць увагу на класіку — крыжаванкі на беларускай ёсць на iOS і Android. Размаўляйце на беларускай, гуляйце на беларускай! @motolkohelp