ADD IMAGES МотолькоПомоги(@motolkohelp). «Захапляльны гатычны нуар ад адной з самых смелых тэатральных труп свету»: У Лондане адбудзецца сусв
Обложка канала

МотолькоПомоги

114011 @motolkohelp

Не только Минск, Беларусь. Проблемы и их решения без флуда и спама. Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Дворовые активности: @dze_bot

МотолькоПомоги

3 года назад
Открыть в
«Захапляльны гатычны нуар ад адной з самых смелых тэатральных труп свету»: У Лондане адбудзецца сусветная прэм’ера спектаклю Belarus Free Theatre — «Дзікае паляванне караля Стаха» Лонданскі Barbican абвесціў аб сусветнай прэм’еры спектаклю Беларускага Свабоднага тэатру паводле аднайменнага твора Караткевіча — «Дзікае паляванне караля Стаха». Рэжысёр і арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін паведаміў, што гэта сінтэз оперы і драматычнага тэатра, пазначаны жанрам «гатычны нуар». А вось, як спектакль прэзентуе Barbican: «Захапляльны гатычны нуар ад адной з самых смелых тэатральных труп свету па матывах знакамітага рамана […]. «Дзікае паляванне караля Стаха» спалучае ў сабе оперу, тэатр, мультымедыя і жывую музыку, каб распавесці гісторыю, якая бярэ свой пачатак у гісторыі Беларусі і мае надзвычайную актуальнасць для сучаснай Еўропы». Паведамляецца, што ў «Дзікім паляванні» бяруць удзел артысты з Беларусі і Украіны. Ідзе ён на беларускай мове з англійскімі субтытрамі. Прэм’ера адбудзецца 14-16 верасня 2023 году. Набыць квіткі можна тут