Обложка канала

МотолькоПомоги

114011 @motolkohelp

Не только Минск, Беларусь. Проблемы и их решения без флуда и спама. Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Дворовые активности: @dze_bot

МотолькоПомоги

4 года назад
Открыть в
☢️ 26 красавіка — Чарнобыльскі шлях ад Вільні да Нью-Ёрку: Збіраем акцыі ва ўсім свеце на мапе dze.chat Ужо на наступным тыдні будзе роўна 37 год з аварыі на ЧАЭС ад якой пацярпела незлічоная колькасць беларускіх сем’яў. Штогод 26 красавіка беларусы выходзяць на акцыю Чарнобыльскі шлях, якая сёлета мае яшчэ большую актуальнасць, бо: «НЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОI Ў БЕЛАРУСI». Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў замежжа выйсці на Чарнобыльскі шлях 26 красавіка. Ужо на дадзены момант вядома, што акцыі на 37-ю гадавіну трагедыі адбудуцца ў: 🇱🇹 Вільні — 18:00. Лукішская плошча. 🇵🇱 Варшаве — 18:00. Помнік Каперніку 🇩🇪 Берліне — 17:45. Mühlenstraße 70-71 🇨🇦 Таронта — 12:30. Ля Генконсульства РФ 🇺🇸 Нью-Ёрку — 12:30. Штаб-кватэра ААН Усе акцыі на 26.04. у розных гарадах свету збіраюцца на мапе dze.chat. Заклікаем вас далучыцца да акцыі ў вашым горадзе ці арганізаваць яе самастойна. Інфармацыю, дзе і калі яшчэ адбудзецца Чарнобыльскі Шлях у гэтым годзе — дасылайце ў @@dzechat_bot Падрабязнасці распавядаем тут @motolkohelp