Обложка канала

МотолькоПомоги

114011 @motolkohelp

Не только Минск, Беларусь. Проблемы и их решения без флуда и спама. Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Дворовые активности: @dze_bot

МотолькоПомоги

4 года назад
Открыть в
❤️ Biełarus stvaryŭ kanviertar biełaruskaj łacіnkі dla MacOS Карыстальнік Twitter пад нікам colorage стварыў лацінізатар для ноўтбукаў і кампʼютараў Apple, на аперацыйнай сістэме macOS. І цяпер, дзякуючы гэтаму кожны, хто мае Mac можа адной гарачай клавішай ператварыць напісанае на беларускай мове кірыліцай — u tekst biełaruskaj łacіnkaj! 🔴Як гэта працуе? Стваральнік піша, што, каб наладзіць гэтую фічу спатрэбіцца зрабіць усяго толькі два крокі: Крок 1. Усталёўваем на ваш ноўтбук прыкладанне Raycast — гэта просты і хуткі лаўнчер (аналаг звычайнага Spotlight на Mac); Спампаваць можна тут Адразу адзначым, што вам можа спатрэбіцца дадаткова даць яму правы, каб ён мог змяняць тэкст кірыліцай на лацінку. То-бок пасля ўсталявання ідзем у Сістэмныя налады - Абарона і бяспека - Канфідэнцыяльнасць - Універсальны доступ - (ціснем на замок) і даем правы Raycast. Крок 2. Пампуем сам лацінізатар. Спампаваць можна тут Крок апошні. Задаем гарачую клавішу для хуткасці і зручнасці. Адчыняем Raycast - Preferences (налады) - Абіраем зверху Extensions (пашырэнні) - Бачым у табліцы пашырэнне Convert to Lacinka і ў слупку Hotkey задаем зручную камбінацыю, напрыклад Option + L. Віншуем! Цяпер пішам любы тэкст беларускай, вылучаем яго і націскаем камбінацыю, якую вы задалі. Vynіk musіć być voś takі! Usio prosta, a hałoŭnaje - zručna! A padziakavać aŭtaru možna prama ŭ Twitter: Spasyłka na Twitter aŭtara @motolkohelp