☢️ «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі»: Чарнобыльскі шлях у Вільні і Варшаве
26 красавіка будзе роўна 37 год з аварыі на ЧАЭС. Штогод у гэты дзень праходзіць адна з найстарэйшых і найважнейшых акцыяў для беларускага народу — Чарнобыльскі шлях.
Чарнобыль забраў шмат жыццяў і скалечыў мільёны беларускіх сем’яў і мы мусім пра гэта памятаць. Але ў свеце ёсць тыя, каго гісторыя нічому не вучыць і праз іх дзеянні ў Беларусі можа з’явіцца ядзерная зброя, якая не дасе анічога акрамя значна вышэйшага ўзроўню небяспекі для кожнага беларуса.
Таму 26 красавіка мы мусім выйсці на акцыі ў розных гарадах свету і сказаць «НЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОI Ў БЕЛАРУСI».
Ужо зараз плануюцца акцыі ў Вільні і Варшаве, але і вы самастойна, дзе б вы ні былі, можаце заклікаць суайчыннікаў і зладзіць акцыю ў вашым горадзе.
26 красавіка 18:00:
🔴Вільня — Лукiшская плошча,
🔴Варшава — помнік Каперніку. @motolkohelp