Кавалеўскі, Ханевіч, Івулін: Што паглядзець на выходных?
У гэтую велікодную нядзелю вырашылі зрабіць для вас невялічкую падборку беларускага кантэнту, які выпусцілі беларускія журналісты і актывісты апошнім часам.
🔴70-гадовая пенсіянерка вымушаная была бегчы з краіны праз рэпрэсіі і пачала весці свой YouTube-канал.
Гаворка вядзецца пра Аляксандру Ханевіч — у 2020 годзе жанчына выходзіла на пратэсты, два разы была арыштаваная і ў сталым узросце вымушаная была бегчы ў Польшчу разам з сынам.
У новым відэа Аляксандра распавяла, чаму менавіта яна ў 69 год выйшла на пратэст супраць Лукашэнкі, як адбываліся «выбары» у Гародні і як яна трапіла ў вязніцу.
Глядзець відэа можна тут
🔴 Валер Кавалеўскі — герой новага інтэрв’ю «Ток»
Сябра Аб’яднанага пераходнага кабінета, які вучыўся разам з Віктарам Лукашэнкам і працаваў у МЗС, а ў 2010-м трапіў на допыты ў КДБ за падтрымку Саннікава распавёў пра:
🔘Cтасункі з сынам Лукашэнкі, міністраў і чыноўнікаў, куратараў з КДБ.
🔘Чаму Зяленскі не кантактуе з Ціханоўскай?
🔘Як вызваліць палітвязняў?
🔘Ці было стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета кампрамісам?
Глядзіце інтэрв’ю тут
🔴 «Саша выйшаў!»: Івулін на Маліне
Былы палітвязень і вядоўца каналу «ЧестнОК» Аляксандр Івулін даў вялікае інтэрв’ю Мікіце Мелказёраву.
Гаворка, у тым ліку, пра тое, як не пагадзіцца на так званае «пакаяльнае відэа» і застацца чалавекам у калоніі, а таксам аб тым ці вераць мянты Лукашэнку і калі Беларусь стане вольнай.
Безумоўна, асобная частка інтэрв’ю — футбольная тэма. А яшчэ Саша распавёў асабістую гісторыю пра тое, як ён адзіны раз плакаў у калоніі.
Глядзець інтэрв’ю па спасылцы
@motolkohelp