Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Справаздача перад беларусамі Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка пра справаздачу перад беларусамі і Каардынацыйнай радай, а таксама пра вынікі сустрэч ва Украіне. https://youtu.be/9toGUjyKliI «Каардынацыйная рада прыняла рашэнне перанесці маю справаздачу, слуханні. Лічу вельмі важным, незалежна ад таго, па якіх прычынах гэта сталася, справаздачыцца перад вамі — беларусамі. Таксама перад сябрамі Каардынацыйнай рады». У справаздачы Паўла Латушкі можна даведацца пра наступнае: – што ўжо зроблена для выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі, каб сам узурпатар і яго памагатыя паўсталі перад Міжнародным крымінальным судом за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей і злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў; – як да адказнасці будуць прыцягнуты іншыя злачынцы рэжыму ў рамках працэдур міжнароднага і спецыяльнага крымінальнага трыбунала, а таксама механізма ўніверсальнай юрысдыкцыі; – хто прызнаў КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі; – якія санкцыі ўведзены ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі па прапанове Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і што ўдалося зрабіць, каб ужо прынятыя санкцыі захаваліся; – аб фармаванні кадравага рэзерву, які забяспечыць транзіт улады ў пераходны перыяд; – аб задачах на наступны перыяд дзейнасці прадстаўніка АПК па транзіце ўлады Падрабязней у відэа: https://youtu.be/9toGUjyKliI Справаздачу можна паглядзець на сайце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення: https://www.belarus-nau.org/be/post/справаздача-прадстаўніка-апк Таксама Павел Латушка анансаваў стрым у найбліжэйшыя дні, на якім можна будзе задаць усе пытанні і абмеркаваць розныя тэмы як з беларусамі, так і з сябрамі Каардынацыйнай рады. Ветліва запрашаем.