Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Чарговыя доказы ўдзелу Лукашэнкі ў ваенных злачынствах перададзены камандай НАУ ў Офіс Амбудсмена Украіны У Кіеве адбылася сустрэча намесніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з Прадстаўніком Офіса амбудсмэна Украіны Аляксандрам Кананенкам. У ходзе сустрэчы была перададзена падборка матэрыялаў камунікацыі, якую каманда НАУ раней перадала Пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Прадстаўлены звесткі пра дзяцей сірот, якіх вывозіў рэжым Лукашэнкі з 15 акупаваных Расіяй гарадоў Украіны. Таксама ў якасці дадатковай інфармацыі перададзены даныя пра дзяцей сірот, якія былі вывезены ў Беларусь, у далейшым перамешчаны ў розныя рэгіёны Расіі з мэтай далейшага іх усынаўлення, устанаўлення над імі апякунства або папячыцельства расійскімі сем'ямі. У прыватнасці, прадстаўлены фота/відэа доказы знаходжання гэтых дзяцей у Беларусі, арганізацыі іх перамяшчэння ў Беларусь фондам Аляксея Талая, які раней публічна пацвердзіў дазвол на такія дзеянні з боку дыктатара Лукашэнкі. Сам дыктатар таксама 27 чэрвеня 2023 года публічна пацвердзіў, што асабіста даў згоду на перамяшчэнне гэтых дзяцей у Беларусь. На фатаграфіях знаходжання гэтых жа дзяцей ужо ў Расіі побач з імі прысутнічае Марыя Львова-Бялова, ордэр на арышт якой раней выдадзены Міжнародным крымінальным судам. Падчас сустрэчы дамовіліся, што будзем працягваць працу не толькі ў напрамку збору матэрыялаў па прыцягненню да адказнасці рэжыму Лукашэнкі, а найперш з мэтай устанаўлення звестак і садзейнічання вяртанню ўкраінскіх дзяцей, якія былі незаконна перамешчаныя на тэрыторыі Беларусі і Расіі.