Дабрачынны аўкцыён НАУ сабраў 1195 еўра
У рамках аўкцыёна, які арганізавала каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення дзеля таго, каб сабраць дадатковыя сродкі падчас анлайн-марафону “Нам не ўсё адно”, удалося сабраць 1195 еўра.
Найбольшую суму сабрала кніга “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча, якую набыла беларуска з Чарнагорыі за 390 еўра. Таксама за добрую суму - 300 еўра - быў прададзены мяч з аўтографамі дзеючых гульцоў Дынама Кіеў і нацыянальнай зборнай Украіны, а таксама легенды кіеўскага Дынама і беларускага футбола Аляксандра Хацкевіча.
Усе гэтыя сродкі ўжо пералічаны пераможцамі аўкцыёну на рахунак акцыі "Нам не ўсё адно".
Дзякуем усім, хто прыняў удзел у аўкцыёне. Вашыя памкненні вельмі высакародныя!
Таксама ўчора падчас анлайн-марафону чальцы каманды НАУ пералічылі ахвяраванні на суму 1500 еўра.
Збіраем далей, каб атрымалася больш за паўмільёна еўра ў падтрымку палітвязняў!