Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі пачынаецца! Ужо сёння незалежныя беларускія медыі аб’яднаўваюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучаюцца палітыкі, блогеры, дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісты. Трансляцыя будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе, у тым ліку на ютуб-каналах Паўла Латушкі і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Нагадваем, што ў інстаграм-акаўнце Паўла Латушкі праходзіць дабрачынны аўкцыён НАУ да анлайн-марафона салідарнасці з палітзняволенымі. Вы можаце набыць каштоўныя рэчы з гісторыяй і самі наўпрост перавесці суму на рахунак марафону, тым самым падтрымаць палітзняволеных і іх родных. Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.