Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Лукашэнка — здраднік беларускага народа У нашай гісторыі ёсць асаблівыя даты. Адна з іх — 27 ліпеня. 27 ліпеня 1990 года выбар беларускага народу, дзякуючы намаганням дэпутатаў Вярхоўнага савету, быў зацверджаны прыняццём Дэкларацыі аб дзяржаўным сувернітэце, якая мусіла сцвердзіць самастойнасць Беларусі як дзяржавы. https://youtu.be/lIfGd4MA_ZI Праз 33 гады пасля гэтай лёсавызначальнай падзеі беларускі сувернітэт сытукнуўся з найвастрэйшым выклікам: нацыянальныя сімвалы з тысячагадовай гісторыяй забараняюцца, выкараняецца выкарыстанне беларускай мовы, а ў турмах знаходзіцца больш за 140 дзеячоў беларускай культуры Здрада дзяржаве — адзін з «запатрабаваных» артыкулаў крымінальнага кодэксу, па якім судзяць дзеячоў беларускай культуры — тых людзей, якія спрыялі захаванню нашай нацыянальнай спадчыны. Рэжым Лукашэнкі лічыць такіх людзей персанальнымі ворагамі, а марыянеткавыя суды прызначаюць вялізныя тэрміны па сфабрыкаваных справах за здраду дзяржаве. Але менавіта рэжым Лукашэнкі здраджвае краіне, беларускаму народу і беларускай культуры. Бо сапраўдная здрада краіне — выкараненне беларускай мовы. Сапраўдная здрада людзям — дзесяткі тысяч палітзатрыманых і тысячы палітзняволеных. Сапраўдная здрада дзяржаве — гандль сувернітэтам. Сёння галоўны для нас выклік — захаванне незалежнасці Беларусі. І сёння відавочна, што галоўная пагроза для яе — гэта рэжым Лукашэнкі. Сёння на тэрыторыі краіны базуюцца расіскія войскі, замежная вайсковая кампанія, рукамі рэжыму зносяцца помнікі дзеячам культуры, закрываюцца беларускамоўныя кнігарні, нацыянальны вокліч «Жыве Беларусь!» прызнаны рэжымам нацысцкім. Рэжым робіць усё, каб пазбавіць нас свайго, беларускага, спрабуючы перавесці краіну на культурныя, эканамічныя і палітычныя рэльсы Расіі. Беларуская дзяржаўнасць немагчымая без захавання беларускай ідэнтычнасці і культуры. Бо наша спадчына — гэта наша адметнасць. І менавіта адносіны да яе лепш за ўсё паказваюць, хто сапраўдны здраднік дзяржаве.