Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Павел Латушка – аб новых санкцыях ЕС «У сувязі з заяваю прадстаўніка Польшчы ў ЕС аб тым, што Еўрапейскі саюз узгадніў чарговы санкцыйны пакет без выняткаў для калійных угнаенняў з Беларусі, варта адзначыць, што мы апавяшчалі структуры ЕС (Еўрапарламент, Еўракамісію, Вярхоўнае прадстаўніцтва знешніх сувязяў), а таксама дзяржавы-члены ЕС аб датычнасці кіраўніцтва «Беларуськалія» да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей. Таксама мы ў лістах і пры асабістых сустрэчах расказвалі пра маштабы няўціхлых рэпрэсій у Беларусі, саўдзел рэжыму ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і неабгрунтаванасць тэзіса аб пагрозе харчовай бяспецы. Мы далі разгорнуты аналіз сусветнага рынку ўгнаенняў і харчавання ў цэлым, а таксама афрыканскага рэгіёну ў прыватнасці (як найбольш уразлівага з пункту гледжання харчовай бяспекі). У нашай працы па прасоўванні прыняцця санкцый асаблівы ўпор быў зроблены на Партугалію, якая выступала асноўным лабістам змякчэння абмежаванняў на калійныя ўгнаенні з Беларусі: мы накіравалі лісты прэзідэнту, ва ўрад, кіраўнікам буйнейшых парламенцкіх партый і прафсаюзам Партугаліі. Гэтыя пытанні таксама абмяркоўваліся на двухбаковых сустрэчах – як кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай з прэм'ер-міністрам і міністрам замежных спраў Партугаліі, так і маіх – з паслом Партугаліі ў Польшчы, еўрадэпутатамі ад Партугаліі. Новы санкцыйны пакет будзе ўключаць меры, накіраваныя супраць ваенна-прамысловага комплексу Беларусі, які ўжо з'яўляецца важным элементам ваеннай прамысловасці Расіі. Акрамя таго, пад персанальныя санкцыі патрапяць асобы (па нашых звестках, больш за 30), адказныя за рэпрэсіі ў Беларусі, у тым ліку раней уключаныя па нашых прапановах у нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы» @CabinetBelarus