Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Павел Латушка — аб прапанове Еўрапарламента Міжнароднаму крымінальнаму суду разгледзець магчымасць выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі «Даклад Еўрапарламента, у якім змяшчаецца заклік аб выдачы ордэра на арышт грамадзяніна Лукашэнкі, з'яўляецца важным палітычным мэсэджам для прадстаўнікоў таталітарнай сістэмы — аб тым, што адказнасць непазбежная. Мы працягваем сістэмную і паслядоўную працу, накіраваную на прыцягненне Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці. Доказы ўчыненых ваенных злачынстваў Лукашэнкам, Галаватым, Мезенцавым, Талаем і Волкавай па фактах незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей, у тым ліку дзяцей-сірот, з акупіраваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь ужо перададзены на разгляд у офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда. У найбліжэйшы час мы перададзім наступны пакет доказаў у Гаагу. Асобным напрамкам нашай працы з'яўляецца падрыхтоўка звароту ў Міжнародны крымінальны суд па фактах злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да беларускага народа. Гэтую працу мы вядзём сумесна з літоўскімі юрыстамі. Яна знаходзіцца на завяршальнай стадыі і будзе змяшчаць звесткі пра больш за 1000 ахвяр злачынстваў супраць чалавечнасці, што, па нашым перакананні, падпадае пад пераслед у рамках юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда» @CabinetBelarus