Беларусы разам
Павел Латушка выступіў на адкрыцці фестывалю абуджаных «ТУТАКА» на Беласточчыне.
https://youtu.be/1qhNHQS8lLE
«Трэці год нам баліць сэрца за нашую Бацькаўшчыну, за нашую Беларусь. Думаю, што ніхто не мог уявіць, што магчымы той жах, які творыцца на беларускай зямлі. Але гэта рэальнасць. Гэта не сон.
І калі гэта не сон, значыць — мы жывыя. Значыць, мы прачнуліся. Значыць, мы не маем права заснуць, бо рэжыму гэта патрэбна. Ён хоча нас дэматываваць, забраць у нас энергію. Ён хоча каб мы схілілі галовы, сталі на калені, паўзлі да яго і прасілі прабачэння.
Ці хтосьці гатовы стаць на калені? Мы не маем права, бо гэта нашая зямля. Гэта нашая Радзіма. Гэта нашая Беларусь. І мы ніколі не станем на калені».
Відэа выступлення Паўла Латушкі: https://youtu.be/1qhNHQS8lLE