Сквер Вольнай Беларусі
Сёння ў Беластоку адбудзецца адкрыццё сквера Вольнай Беларусі. Гэтаініцыятыва ад 6 сакавіка 2022 года кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, якую падтрымаў прэзідент Беластока Тадэўш Трусколяскі. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця сквера прыме ўдзел кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета СвятланаЦіханоўская.
«Дзякуем прэзідэнту Беластока і радзе горада за падтрымку ініцыятывы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення выказаць салідарнасць з беларусамі, якія змагаюцца за свабоду сваёй Радзімы, і адкрыць сквер Вольнай Беларусі ў Беластоку. Жыве Беларусь!» — пракаментаваў дадзеную падзею Павел Латушка.