Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Ці павінна Беларусь выплачваць Украіне кампенсацыі? Дадзеная тэма не губляе сваёй актуальнасці і выклікае бурныя абмеркаванні. Разам з тым, лічу яе сапраўды важнай і таму паспрабую максімальна ёміста сфармуляваць ключавыя моманты і пытанні, без вырашэння якіх дыскусіі аб кампенсацыях, на мой погляд, так і не пяройдуць з эмацыйнай у практычную плоскасць. https://youtu.be/eZhuoJDRWkE 1. Пакуль ва ўладзе Лукашэнка — нават саму размову аб рэпарацыях, кантрыбуцыях або іншых формах кампенсацыі весці бессэнсоўна. Лукашэнка цалкам дакладна не будзе нічога кампенсаваць Украіне і гэта трэба дакладна разумець, каб не мець ілюзій. 2. Адпаведна мы зыходзім з таго, што Лукашэнка на гэты момант ва ўладзе не будзе. Хто будзе пасля яго? Зноў жа, калі сам рэжым захаваецца ў асобе, напрыклад, Наталлі Качанавай або на змену Лукашэнку прыйдзе іншы пра-расійскі пераемнік або расійскі стаўленік — размова аб рэпарацыях (ці іншых формах кампенсацыі) проста не мае сэнсу. 3. Казаць пра гэта можна толькі з цывілізаваным дэмакратычным урадам незалежнай Беларусі, які паважае, у адрозненне ад Расіі і рэжыму Лукашэнкі, міжнароднае права. 4. Аднак, каб права на кампенсацыі наступіла — неабходна рашэнне трыбунала, які і ўсталюе адказнасць Беларусі за агрэсію. Пакуль жа мы не бачым, каб пытанне трыбунала ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, у якой улада незаконна ўзурпаваная рэжымам Лукашэнкі, абмяркоўвалася гэтак жа шырока і адкрыта, як пытанне кампенсацый. 5. Пасля правядзення трыбунала і змены ўлады ў Беларусі на дэмакратычны ўрад, ён, прытрымліваючыся нормаў міжнароднага права, павінен будзе выканаць адпаведныя пастановы трыбунала. Адпаведна, важна пачынаць абмеркаванне пытання не з канца, а з пачатку. А як вы ставіцеся да пытання кампенсацый?