Беларусы і беларускі! Зараз вырашаецца лёс нашай краіны. Стаіць пытанне існавання нашай дзяржавы. Толькі ад нас з вамі залежыць ці зможам мы вызваліцца ад імперскага гнёту Расіі і пабудаваць вольную незалежную дзяржаву Рэспубліку Беларусь. Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі звяртаецца да ўсіх беларусаў згуртавацца ў адной мэце – вызвалення ад дыктатарскага гнёту Лукашэнкі і расійскага прыгнёту. Кабінет, створаны абранай прэзідэнткай Святланай Ціханоўскай, як адзіная легітымная ўлада ў Беларусі, бярэ на сябе…