Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Доўгая барацьба з абсурдам Наўрад ці гэта тое, што вы хацелі б пачуць, але сытуацыя ва ўзаемадзеяньні беларускіх дэмакратычных сілаў і Захаду за апошнія 3 гады сапраўды шмат у чым абсурдная. https://youtu.be/rzHsjCBCaiQ Гэта сапраўды абсурд, што менавіта МЫ, беларусы, павінны пераконваць Захад прыняць меры ў адказ на пагрозу, якая зыходзіць ад рэжыму Лукашэнкі — самому Захаду. Што менавіта МЫ павінны ўносіць прапановы аб санкцыях, аб мерах крымінальнай адказнасьці рэжыму і г.д., каб прадухіліць ці хаця б супрацьстаяць гэтай пагрозе. Што менавіта МЫ павінны пераканаць Захад у недапушчальнасці змякчэння або зняцця санкцый з рэжыму Лукашэнкі, неабходнасці выдачы ордэраў за ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці і іншыя інструменты адказнасці. У выніку велізарны рэсурс, неабходны для барацьбы з рэжымам Лукашэнкі, які даўно перастаў быць пагрозай толькі для беларусаў, а стаў рэальнай пагрозай для Украіны і Еўропы ў цэлым, — гэты рэсурс выдаткоўваецца на барацьбу з абсурдам. Часам я думаю, можа, нам трэба проста скласці рукі? Але мне адразу прыходзіць на розум самы яскравы і страшны прыклад таго, што адбываецца, калі ўсе складаюць рукі і не перашкаджаюць агрэсарам, — гэта вайна супраць Украіны, якая была б проста немагчымая без удзелу Беларусі пад уладай рэжыму Лукашэнкі. Без рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі вайны ва Украіне магло б увогуле не быць! І наколькі гэта відавочна, настолькі ж абсурдна, што за 15 месяцаў вайны 12 месяцаў не ўводзяцца ніякія новыя санкцыі да рэжыму Лукашэнкі. Затое, напрыклад, на поўным сур'ёзе абмяркоўваецца зняцце санкцый з яго калійнай галіны. Міністры абароны Расіі і Беларусі ўжо падпісалі дакумэнты аб размяшчэнні ў Беларусі ядзернай зброі, ствараючы ядзерную пагрозу для ўсяго рэгіёну — пра што мы папярэджвалі яшчэ год таму — і МЫ ў чарговы раз пераконваем Захад, што немагчыма не рэагаваць на гэта належным чынам. Хіба ж гэта не абсурд? Так, абсурд. Пытанне ў тым — як нарэшце скончыць гэтую працяглую барацьбу з абсурдам і пачаць рэальна і разам змагацца з рэальнай пагрозай бяспекі ўсяго рэгіёну, якой з’яўляецца рэжым Лукашэнкі ў Беларусі.