Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Беларусы звярнуліся да ЕС. <b> Зварот прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы, у Літве і ў Вялікабрытаніі накіраваны ў Брусэль, Варшаву, Рыгу, Вільню і Вашынгтон. Тэкст зварота на англійскай мове У звароце ўтрымліваюцца наступныя прапановы: 1. Неадкладна ўвесці максімальныя па масштабе і моцы санкцыі ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі; 2. Прыняць нацыянальныя пакеты санкцый ЗША, Польшчы, Літвы, Латвіі; 3. Неадкладна зачыніць усе памежныя пункты пропуску на межах Польшчы, Літвы, Латвіі з Беларуссю за выключэннем пасажырскіх пунктаў пропуску і прад’явіць патрабаванні аб вызваленні ўсіх палітзняволенных. 4. Стварыць Спецыяльны міжнародны трыбунал па фактах злачынстваў супраць чалавечнасці, якія ажыццяўляе рэжым Лукашэнкі, і прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых. 5. Пачаць выкарыстоўваць інструменты адказнасці ў рамках нацыянальнага заканадаўства краін ЕС (універсальная юрысдыкцыя) у адносінах да вінаватых за гвалт супраць беларусаў. Давайце разам, як у 2020 годзе, возьмем адказнасць за тое, што адбываецца. Разам зробім не цяжкія, але вельмі важныя крокі. Пакажам усяму свету, што нам сапраўды баліць за лёс палітвязняў і за лёс будучыні Беларусі, бо ніякай будучыні ня будзе, пакуль за кратамі сядзяць бязвінныя. Адказнасць і салідарнасць — гэта тое, што робіць нас нацыяй. Разам мы можам прымусіць рэжым вызваліць палітзняволенных! Што робім - накіроўваем твіты супраць зняцця санкцый на калій, за неабходнасць увядзення новых санкцый, стварэнне трыбуналу за злачынствы Лукашэнкі. Каму адпраўляем - у МЗСы еўрапейскіх краін (Іспанія, Партугалія, Германія, Францыя і інш.),<b> Еўрасавету <b>, Еўрапейскай Камісіі і Урсулі фон дэр Ляен, Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў і Жазэпу Барэлю.