Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Рашызм у Беларусі: пройдзе ці ня пройдзе? Пераследы за мову, катаванні, здзекі і жоўтыя біркі для беларускамоўных палітвязняў, знішчэнне беларускамоўных выдавецтваў, кнігарняў, школ і інш. арганізацый, паслядоўная дыскрымінацыя беларускай мовы і актыўная русіфікацыя ўсіх сфер дзяржаўнага і грамадскага жыцця, адукацыі і культуры, дэманізацыя нацыянальных сімвалаў і жорсткі пераслед за іх выкарыстанне… Усе гэтыя і многія іншыя праявы мэтанакіраванай антыбеларускай, антынацыянальнай палітыкі і ідэалогіі ў нашай краіне, за рэалізацыю якой адказвае пра-расійскі марыянеткавы рэжым Лукашэнкі — абсалютна не выпадковыя. Гэта стратэгія. Стратэгія разбурэння нацыянальнай ідэнтычнасці, самасвядомасці і самавызначэння беларусаў, разбурэння суверэнітэту і дзяржаўнасці Беларусі ў прынцыпе — іх растварэнні ў так званым «рускім свеце». https://youtu.be/idSTmIwXeaU 24 лютага 2022 года, завяршыўшы працэс гібрыднай акупацыі Беларусі рукамі падкантрольнага ёй марыянеткавага рэжыму Лукашэнкі, Расія паўторна ўварвалася ва Украіну. І калі для кагосьці ў свеце гэта было невідавочным раней, то сёння ўжо проста немагчыма адмаўляць: агрэсіўная стратэгія Расіі грунтуецца на канкрэтнай ідэалогіі — ідэалогіі рашызму. У дадзеным відэа мы разбярэм прыкметы і практыкі рашызму ў дачыненні да Беларусі і паспрабуем знайсці адказы на прынцыповыя пытанні, якіх мы, беларусы, даволі доўга пазбягалі раней: 1) Ці гатовы мы пагадзіцца, каб рашызм у нашай краіне перамог і стаў ідэалогіяй Беларусі? 2) Ці дазволім знішчыць сваю ідэнтычнасць і ператварыць нас у «рускіх са знакам якасці», а незалежную Беларусь — у «Беларуссію», у частку «рускага свету»? 3) Ці жадаем адчуць на сабе наступствы развязанай рашыстамі вайны і стаць ядзернай мішэнню на карце Еўропы? 4) Ці хочам падзяляць ганьбу і адказнасць за ваенныя злачынствы, якія здзяйсняюцца Расіяй і яе марыянеткавым рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны? Рашызм не пераможа ва Украіне. Расія не пераможа ў гэтай вайне. Але што будзе з намі, па які бок гісторыі і цывілізацыі мы апынемся, ці захаваем сябе як нацыю, ці захаваем сваю краіну — усё гэта залежыць толькі ад нас саміх.