Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Наша мэта — акрэсліць роль Лукашэнкі ў ваенных злачынствах ва Украіне З улікам прынятых папярэдне рашэнняў ПАСЕ 27 красавіка 2023 года, звароту Вярхоўнай Рады Украіны, за якую адзінагалосна прагаласавалі 3 мая 2023 года, заключэнняў АБСЕ 4 мая 2023 года каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення прадстаўляе ў Страсбургу справаздачу «Роля рэжыму Лукашэнкі і Саюзнай дзяржавы ў незаконным перамяшчэнні і перавыхаванні дзяцей з Украіны». https://youtu.be/YGgTqxEnjfA Для нас важна давесці неабходнасць акрэслення ролі Лукашэнкі як ваеннага злачынцы за дзеянні, якія парушаюць Жэнеўскую канвенцыю 1949 года. Сімвалічна, што каманда НАУ на чале з кіраўніком Паўлам Латушкам праводзіць сустрэчы 8 мая ў Victory in Europe Day і 9 мая, які адзначаецца ў Беларусі як дзень Перамогі. Гэта наша мэта — рабіць крокі для нашай агульнай Перамогі — вызваленне Беларусі ад злачыннага рэжыму. Адбылося больш за 15 сустрэч, у тым ліку з кіраўніцтвам Савета Еўропы, Віцэ-Прэзідэнткай Еўрапейскага Парламента Эвай Копач, пастаяннымі Прадстаўнікамі членаў Савета Еўропы, у камітэце па міграцыі, бежанцам і перамешчаным асобам, а таксама асобныя сустрэчы з прадстаўнікамі Еўрапарламента. Таксама адбылася прэзентацыя перад дэпутатамі Еўрапарламента справаздачы НАУ аб датычнасці рэжыму Лукашэнкі да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Папярэдняя справаздача, падрыхтаваная камандай НАУ, ужо ўтрымлівае больш за 150 старонак фактычных абставінаў здзейсненых злачынстваў, прававога абгрунтавання і доказаў. Захоўваем таксама прыярытэтны фокус на тых злачынствах, які ажыццяўляе рэжым у адносінах да беларусаў. Асобны блок інфармацыі для міжнародных партнёраў прадстаўляецца па парушэннях правоў чалавека і ахвярах рэжыму.