Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Чарнобыль 2023 — гісторыя, якая не павінна паўтарыцца зноў! https://youtu.be/i7mY2Rte-NQ Ізноў на беларускай зямлі, рукамі тырана і агрэсара Лукашэнкі, пад назвай «Саюзная дзяржава» аднаўляецца тая імперыя, якая прынесла нам Чарнобыльскую катастрофу. Якая сёння хоча паўтарыць яе, намаляваўшы на нашай краіне ядзерную мішэнь. Гэтая імперыя спрабуе аднавіцца ў пажары вайны супраць Украіны, у якую рукамі Лукашэнкі ўцягнутая акупаванная Беларусь. І пажар гэтай вайны у любы момант можа перакінуцца на нашую Радзіму. Дый ня проста пажар — а пажар ядзерны. Бо менавіта такія рызыкі стварае для Беларусі размяшчэнне расійскай ядзернай зброі, аб якой увесь час сваёй тыраніі марыў крамлёўскі «губернатар» Лукашэнка. Гісторыя паўтараецца на нашых вачах. Але ж ці згодныя мы быць проста назіральнікамі, выдатна памятаючы наступствы Чарнобылю, выдатна памятаючы тую катастрофу? Няўжо Беларусь дрэнна вывучыла ядзерны ўрок Чарнобылю? Дык хіба мы хочам зноў яго паўтарыць? У 1989 годзе ў Беларусі прайшоў першы Чарнобыльскі шлях, які аб’яднаў у шэсці каля 30 000 чалавек. Ці магчыма гэта зараз, у 2023 годзе? Скажу так: сёння любая заўважная праява пратэсту ў Беларусі — гэта акт гераізму. Дый незаўважная — таксама. Таму, калі вы слухаеце мяне ў Беларусі — рабіце, што магчыма, але рабіце бяспечна для вас. А калі вы слухаеце мяне за мяжой, дзе сотні тысяч беларусаў знайшлі свой прытулак — 26 красавіка далучайцеся да Чарнобыльскага шляху. У Варшаве і Вільні ўжо запланаваныя вялікія акцыі. Кропкі збору: помнік Каперніку ў Варшаве і Лукішская плошча ў Вільні. Пачатак а 18-й гадзіне. Гісторыя не павінна больш паўтарыцца, гісторыю Беларусі павінны пісаць мы — беларусы і беларускі! Жыве Беларусь!