Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Сустрэча з беларусамі ў Беластоку «Хто можа быць гарантам незалежнасці ў Беларусі? Толькі беларусы, толькі беларускі народ». Аб гэтым і іншых актуальных тэмах вялася размова на сустрэчы кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з беларусамі ў Беластоку. https://youtu.be/meCJjZwiHt8 Падчас сустрэчы абмеркавалі наступныя тэмы: – пытанне суверынітэту Беларусі: інфармацыйнага, вайсковага, культурнага; – размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Як на гэта рэагуюць нашыя партнёры? – санкцыйная пытанні. Павел Латушка заклікаў скарыстацца ўзорам ліста НАУ і даслаць лісты вышэйшым чыноўнікам ЕС і міністрам замежных спраў дзяржаў ЕС; – тры расследаванні Польшчы злачынстваў Лукашэнкі — захоп самалёту Ryanair, гібрыдная вайна, злачынствы супраць чалавечнасці. Беларусы шмат пыталіся аб тым, што можна зрабіць, як можна дапамагчы дэмакратычным сілам? Адказ наступны: 1. Неабходна дапамагаць беларускім дабраахвотнікам, тым, хто стварае беларускія добраахвотніцкія структуры, беларускім партызанам, падпольнаму руху. 2. Дапамагаць юрыдычна ў павелічэнні прававога прэсінгу на рэжым Лукашэнкі ў нацыянальных і міжнародных судах. Падаць заявы аб злачынствах, учыненых рэжымам Лукашэнкі, у нацыянальныя пракуратуры краін, дзе вы пражываеце. 3. Скарыстацца ўзорам ліста НАУ і даслаць лісты вышэйшым чыноўнікам ЕС і міністрам замежных спраў дзяржаў ЕС. Відэа выступлення Паўла Латушкі падчас сустрэчы з беларусамі ў Беластоку: https://youtu.be/meCJjZwiHt8 Падчас знаходжання ў Беластоку Павел Латушка таксама сустрэўся з прадстаўнікамі незалежных СМІ ў рэдакцыі MOST Media. Каманда журналістаў падзялілася сваімі планамі і мэтамі. Абмеркавалі інфармацыйную барацьбу з рэжымам Лукашэнкі, важнасць працы медыя, а таксама бескаштоўныя курсы па СММ, праграмаванні, тэставанні і школу журналістыкі — тыя ініцыятывы, якія прапануе сёння каманда MOST Media. Таксама падчас паездкі ў Беласток Павел Латушка даў шэраг інтэрв’ю польскім і беларускім СМІ, сярод якіх: польскае радыё Беласток, TV6 Białoruś, TVP Polonia, Радыё Рацыя, Белсат, Радыё Свабода, а таксама ўкраінскаму каналу «FREEДОМ». Для нас важная камунікацыя з беларусамі, таму мы будзем працягваць сустрэчы ў розных гарадах.