Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Праўду не знішчыць Сёння рэжым дыктатара прысудзіў 4 жанчынам 44 гады турмы. Інтэлектуальнай эліце Беларусі — журналісткам, паліталагіням, эксперткам. Марыне Золатавай, Людміле Чэкінай, Валерыі Касцюговай, Таццяне Кузінай. Моцным і разумным жанчынам. За такім жорсткім прысудам хаваецца адно — страх. Страх перад сумленнасцю, праўдай, інтэлектам. Таму што казаць «я з жанчынамі не ваюю» і паказальна судзіць у кайданках можа толькі абсалютна слабы і баязлівы чалавек. І тыя шрубкі сістэмы, якія ўдзельнічаюць у гэтым фарсе пад назвай «суд» — выдатна разумеюць, што робяць. Але страх мацнейшы. Cёння зразумела адно — як бы рэжым не спрабаваў знішчыць і растаптаць праўду, яна ўсё роўна дойдзе да беларусаў. А пакуль мы будзем рабіць усё, каб пра гэтую праўду ведалі ва ўсім свеце і змагацца за тое, каб усе палітвязні выйшлі на волю!