Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ўхваліў стратэгію эканамічнага ціску на рэжым і яго «гаманцы» Прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, які прызначаны адказным за арганізацыю работы па санкцыйным ціску ў рамках новай стратэгіі, што атрымала назву «Эканамічны прымус», адзначыў: «Сёння мы выпрацавалі адзіны падыход у палітыцы санкцыйнага ціску на рэжым. Кабінет атрымаў праграмны дакумент па пытаннях санкцый, якім змогуць кіравацца ў сваёй паўсядзённай працы прадстаўнікі Кабінета. Нягледзячы на тое, што мы працуем па розных напрамках ціску, да сённяшняга часу такая стратэгія не была прынята. Але цяпер мы маем гэтую стратэгію, і будзем гучаць на міжнародных пляцоўках адзіным голасам» Падрабязней пра стратэгію і вызначаных ёй напрамках санкцыйнага ціску — у прэс-рэлізе: telegra.ph/Prehs-r…ku-03-09 @CabinetBelarus