10 гадоў турмы лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру
Рэжым Лукашэнкі вынес прысуд Алесю Бяляцкаму. Чалавеку, які ў сваёй дзейнасці заўсёды кіраваўся прынцыпам гуманізму. Які дапамагаў людзям, абараняў правы людзей.
https://youtu.be/gGs6WnFdM5U
Мы пачуем шмат слоў шкадавання і абурэння з боку еўрапейскіх палітыкаў з-за гэтага прысуду. Але давайце паглядзім на гэта з іншага боку і паспрабуем данесці гэта еўрапейцам.
Адказнасць за перамены, вядома, ляжыць на плячах нашага народа. Але мы мусім працаваць разам. ЕС і ААН павінны пачаць дзейнічаць больш рашуча і дакладна.
Важна, каб еўрапейцы не толькі выказвалі сваё шкадаванне наконт гэтага, але і прынялі ўсе магчымыя меры са свайго боку для вызвалення як Алеся Бяляцкага, так і ўсіх беларускіх палітвязняў. Для гэтага неабходна:
1) увядзенне жорсткіх санкцый супраць Лукашэнкі, сінхранізацыя санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі;
2) судовы пераслед прадстаўнікоў рэжыму ў межах універсальнай юрысдыкцыі, прызнанне КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі, стварэнне міжнароднага трыбунала за злачынствы супраць беларускага народа;
3) далейшая міжнародная ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі, высылка "дыпламатаў" рэжыму з еўрапейскіх сталіц;
4) закрыццё Латвіяй, Літвой і Польшчай пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю, за выключэннем тых, якія прызначаны для асабістага перамяшчэння грамадзян.
Лукашэнка разумее толькі мову сілы. І толькі ўжыўшы сілу супраць яго, будзе магчымым абараніць правы і свабоды беларускага народа.
Мы прапануем не выказваць словы шкадавання, а дзейнічаць.