Акцыя беларуска-ўкраінскай салідарнасці
https://youtu.be/VeIxOB1StpM
Намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУПавел Латушка 26 лютага прыняў удзел у акцыі беларуска-ўкраінскай салідарнасці ў Варшаве, арганізаванай у памяць аб беларускіх героях, якія загінулі за свабоду Украіны і Беларусі. У акцыі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі КабінетаВалерый Сахашчык, Аляксандр Азараў (ByPol) і Аліна Коўшык, прадстаўнікі руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк і Павел Вусаў, прадстаўнік «Паспалітага Рушэньня» Сяржук Кедышка, прадстаўнік арганізацыі «Еўрамайдан Варшава» Раман Корбут і іншыя.
— «На жаль, мы нясем страты. Тым больш мы павінны быць адказнымі і магутнымі і разумець, што нас павінна аб'ядноўваць. Тое, што ў нас два ворага. І мы, дзве нацыі, вядзем барацьбу з імі. Да перамогі. Я веру ў тое, што беларусы здольныя перамагчы. Як перамагае сёння ўкраінскі народ. Бо для нас, беларусаў, няма больш важнага на гэтым свеце, чым наша беларуская зямля, якая павінна быць вольнай», — адзначыў у сваім выступленні Павел Латушка.
Поўная версія выступлення:https://youtu.be/VeIxOB1StpM