Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Украіна пераможа! Год таму пачалося поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. У гэтым акце міжнароднага злачынства з боку Расіі саўдзельнікам стаў рэжым Лукашэнкі. Год барацьбы і стратаў. Год мужнасці і гераізму. Год змагання за сваю свабоду, незалежнасць і тэрытарыяльную цэльнасць Украіны. Усе натхняюцца мужнасцю ўкраінцаў, бо цывілізаваны свет разумее, што Украіна змагаецца не толькі за сваю дзяржаву, але і за будучыню вольных народаў Еўропы. Змагаецца супраць цемры «рускага свету». Змагаецца і перамагае. Коштам тысяч жыццяў ваяроў, коштам жыццяў мірнага насельніцтва, але перамагае. Сёння няма сумневаў, што Украіна пераможа. Расія павінна прайграць. Бо святло заўсёды перамагае цемру.