Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Міжнародная адказнасць рэжыму Лукашэнкі: Францыя і Фінляндыя абяцаюць падтрымку Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка правёў сустрэчы са Спецыяльнай прадстаўніцай Францыі па Беларусі Віёлен дэ Вільмёр, а таксама прадстаўніцамі Фінляндыі: палітычнай дырэктаркай МЗС Мар'яй Ліівалай і паслом Фінляндыі ў Польшчы Пайві Лайне. Як запэўніла прадстаўніца Францыі, яе краіна працягне рашуча абараняць ахвяраў рэжыму Лукашэнкі і садзейнічаць у зборы доказаў злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых у Беларусі з 2020 года. У рамках G7 Францыя прыкладае значныя намаганні для стварэння трыбунала па злачынстве агрэсіі, учыненым супраць Украіны. Трыбунал будзе мець кампетэнцыю разглядаць справы супраць вышэйшага палітычнага і вайсковага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі, а таксама самога дыктатара. Як паабяцала Віёлен дэ Вільмёр, Францыя працягне ціснуць на рэжым Лукашэнкі з мэтай прымусіць яго да захавання правоў і свабод грамадзян Беларусі, а таксама безумоўнага вызвалення палітычных зняволеных. Падчас сустрэчы Паўла Латушкі з прадстаўніцамі Фінляндыі бакі абмеркавалі: – павышэнне эфектыўнасці санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі і палітычную падтрымку нацыянальных санкцый Польшчы, Літвы, Латвіі і Чэхіі. Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета давёў да фінскага боку пазіцыю Кабінета — падтрымліваць закрыццё пунктаў пропуску на мяжы Беларусі і ЕС з захаваннем адкрытымі прапускных пунктаў для звычайных грамадзян. Таксама Кабінет лічыць неабходным прытрымлівацца палітыкі ціску на калійную галіну як асноўную крыніцу даходаў рэжыму; – канцэпцыю Кабінета па міжнародна-прававым ціску і яго пазіцыю аб стварэнні міжнароднага крымінальнага трыбунала па злачынствах супраць чалавечнасці, трыбунала па злачынстве агрэсіі, падачы іску супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН, а таксама праектам у сферы ўніверсальнай юрысдыкцыі. Прадстаўнікі Фінляндыі выказалі падтрымку згаданым ініцыятывам і паабяцалі садзейнічаць у іх рэалізацыі; – прызнанне КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі і арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм, а таксама нядаўнія рэзалюцыі Сейма Літвы і Сената Чэхіі з адпаведнымі рашэннямі. Падчас сустрэчы фінскі бок атрымаў пісьмовыя абгрунтаванні аб прыняцці адзінай стратэгіі па Беларусі і стварэнні групы краін-лабістаў, прыцягненні рэжыму Беларусі да адказнасці ў Міжнародным судзе ААН, а таксама распаўсюджванні юрысдыкцыі будучага міжнароднага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны ў адносінах да вышэйшага ваеннага і палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі.