Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

3 года назад
Открыть в
Вольная незалежная Беларусь — гэта нашая мара, якая стане вынікам нашых спраў https://youtu.be/kvoNRkE_Zuc Калі я быў Міністрам культуры, гэта было змаганне за беларускую мову. У той час калектыў міністэрства культуры ў большасці падтрымліваў пазіцыю важнасці пашырэння выкарыстання беларускай мовы, але было змаганне з адміністрацыяй Лукашэнкі, якая рабіла ўсё, каб не дазволіць нам размаўляць па-беларуску і рабіць культурныя праекты на беларускай мове. Мае самыя ўлюбёныя словы на беларускай мове: мара, справа, вынік. Чалавек жыве, пакуль марыць. Справа — гэта тое, што важна рабіць кожнаму чалавеку, бо навошта жыць без справы, без дзеянняў? Таксама заўсёды трэба дасягнуць выніка ў сваёй дзейнасці. І сёння мы робім справы, каб вынікам стала нашая мара — вольная незалежная Беларусь.