Еўропа недаацэньвае ролю Лукашэнкі ў вайне
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка даў шэраг інтэрв'ю замежным СМІ.
«Novinky.cz» (Чэхія)
Прага разглядае першыя прапановы, унесеныя ў рамках нацыянальнай версіі «Акта Магніцкага». Прыняты ў снежні закон дазваляе ўладам Чэхіі ўводзіць уласныя абмежаванні незалежна ад пазіцыі ЕС.
— «Нам патрэбна падтрымка Чэшскай Рэспублікі, якая таксама прайшла праз складаны пэрыяд барацьбы за свабоду. Кожны беларус ведае Вацлава Гавела як фундаментальную фігуру і лідэра барацьбы за свабоду ў Еўропе», — адзначыў Павел Латушка, дадаўшы, што бачыць асаблівую ролю ў супрацоўніцтве беларускіх дэмсіл з уладамі Чэхіі.
Тэлеканал «Nittele News 24» (Японія)
Рэжым Лукашэнкі працягвае дапамагаць Расіі ў ажыцьцяўленні агрэсіі супраць Украіны. Умоўна гэтую дапамогу можна падзяліць на чатыры этапы:
1. Інфармацыйная падрыхтоўка (з лета 2022 г.).
2. Нарошчванне сумеснай групоўкі беларускіх і расійскіх войскаў (з кастрычніка 2022 г.).
3. Стварэнне прамой пагрозы прымянення сілы ў адносінах да Украіны, сумесныя вучэнні (бягучы момант).
4. Пачатак агрэсіі.
Сёння казаць аб спробе ўступлення Узброеных сіл Беларусі ва Украіну падстаў няма. Верагодна, размова пойдзе аб спробе стварэння лакальных канфліктаў на мяжы з Украінай. Пры гэтым 97% беларусаў па-ранейшаму выступаюць супраць удзелу УС Беларусі ў баявых дзеяннях, а 75% — сур'ёзна асцерагаюцца магчымай мабілізацыі, падрыхтоўка да якой арганізацыйна завершана.
«TVP Polonia» (Польшча)
Агульная стратэгія дэакупацыі Беларусі і набліжэння транзітнага перыяду застаецца ранейшай і грунтуецца на трох асноўных элементах:
– супраціў у падполлі;
– дапамога Украіне і беларускім добраахвотнікам;
– дзейнасць пераходнага ўрада, міжнародны ціск на рэжым.
Пры гэтым важнай умовай застаецца перамога Украіны ў вайне і паслабленне Лукашэнкі.
Лукашэнка перапісвае гісторыю Беларусі ў інтарэсах Расіі. Прычына ў «рускамірскай» ментальнасці дыктатара і ў даўніх амбіцыях стаць гаспадаром Крамля. З гадамі гэта паставіла пад пагрозу спачатку нацыянальную ідэнтычнасць Беларусі і ў выніку — яе суверэнітэт.
«Table Security» (Германія)
Еўрапейскія краіны недаацэньваюць ролю Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны і небяспеку ягоных дзеянняў для Еўропы. Як следства, яны не выкарыстоўваюць усе магчымасці ціску на рэжым. Важна разумець: шлях да бяспекі ў нашай частцы Еўропы ляжыць праз свабодную Беларусь і перамогу Украіны.
Краінам ЕС патрэбна новая адзіная стратэгія дзеянняў супраць дыктатарскага рэжыму, якую важна распрацаваць у цесным супрацоўніцтве з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам. Пакуль што дакладнай стратэгіі ціску на рэжым няма ні ў адной з краін-членаў ЕС.
Скасаванне рэжыму Лукашэнкі — наймацнейшая санкцыя супраць Масквы.