ADD IMAGES Павел Латушка(@latushka). Ціханоўская на сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Раў прапанавала стварыць міжнар
Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Ціханоўская на сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Раў прапанавала стварыць міжнародную кааліцыю ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка правялі сустрэчу ў польскім МЗС з удзелам міністра замежных спраў Польшчы Збігневам Раў. Акрамя стварэння кааліцыі беларускі бок прапанаваў выпрацаваць практычную стратэгію па вырашэнні беларускага крызісу і абароне беларускай незалежнасці. Было ўзнята пытанне ўдзелу Беларусі ў мерапрыемствах фармату Люблінскага трохкутніка з удзелам Польшчы, Літвы, Украіны. Таксама была абмеркавана магчымасць прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі і яго памагатых за рэпрэсіі і ўдзел у вайне супраць Украіны. Асобную сустрэчу з прадстаўнікамі МЗС Польшчы правёў прадстаўнік Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі для абмеркавання выдачы альтэрнатыўных дакументаў беларусам, якія з-за пагрозы пераследу не могуць атрымаць ці аднавіць беларускія дакументы. @CabinetBelarus