Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Дзень «дыпламата» Лукашэнкі Хачу «павіншаваць» «дыпламатаў» Лукашэнкі. Вы робіце ўсё магчымае, каб ператварыць беларускую дыпламатыю ў аксюмарон і пачаць адзначаць гэты дзень у статусе персон нон-грата ў любой цывілізаванай краіне. https://youtu.be/hI13l2MNCGM У аснове міжнародных адносін ляжаць народы і іх інтарэсы, а ў аснове працы дыпламата — прадстаўленне гэтых інтарэсаў і выбудоўванне на іх аснове ўзаемавыгадных адносін з партнёрамі. Але вы не прадстаўляеце народ Беларусі. Не прадстаўляеце яго інтарэсы. Не прадстаўляеце Беларусь. Вы прадстаўляеце толькі Лукашэнку. І гандлюеце інтарэсамі беларусаў, па даручэнні дыктатара. Вось, хто такі «беларускі дыпламат» сёння. І менавіта так на вас глядзяць у свеце. Віншую. @nau_belarus