Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Старшынствуючая ў ЕС Швецыя будзе падтрымліваць беларускае грамадства Намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка сустрэўся з паслом Швецыі ў Польшчы Стэфанам Гульгрэнам. У ходзе сустрэчы абмеркаваны наступныя пытанні: • Фарміраванне групы дзяржаў-лабістаў дэмакратычнай Беларусі, якія будуць прасоўваць агульную стратэгію дзеянняў па Беларусі і абароне правоў і свабод беларусаў, а таксама распрацоўцы стратэгіі ў адносінах да Беларусі. Швецыя заўсёды займае праактыўную пазіцыю па беларускай тэматыцы. • Сінхранізацыя санкцыйных мер у адносінах да Беларусі і Расіі, узмацненне эканамічнага і іншага ціску на рэжым Лукашэнкі (з мэтай прымушэння выканання міжнародных абавязацельстваў у галіне абароны правоў чалавека). Самым простым шляхам можа быць ліквідацыя санцыйных прабелаў ва ўжо прынятых ЕС санкцыях супраць рэжыму. Падчас сустрэчы Павел Латушка перадаў Стэфану Гульгрэну пазіцыі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі з прававым абгрунтаваннем па наступных пытаннях: – адвольнае пазбаўленне грамадзянства Рэспублікі Беларусь нелегітымнай уладай як мера пакарання па палітычна матываваных крымінальных справах і, як следства, неабходнасць выпрацоўцы сумесных падыходаў па пытаннях грамадзянства беларусаў, якія пражываюць за мяжой; – прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці ў Міжнародным судзе ААН; – распаўсюджванне юрысдыкцыі будучага міжнароднага трыбунала за агрэсію супраць Украіны ў адносінах да вышэйшага ваеннага і палітычнага кіраўніцтва Беларусі; – прызнанне КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі. Стэфан Гульгрэн паведаміў, што дадзеныя матэрыялы будуць накіраваныя ў прававы дэпартамент МЗС Швецыі. Ён пагадзіўся, што ствараемыя рэжымам Лукашэнкі ўмовы для адвольнага пазбаўлення грамадзянства Беларусі прадстаўнікоў беларускага грамадства патрабуюць кансалідаваных дзеянняў у адказ з боку сусветнай супольнасці.