Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Крымінальныя справы ў Літве супраць суддзяў рэжыму Лукашэнкі Добрыя навіны ад нашых партнёраў – Цэнтра правасуддзя для Беларусі (Justice Hub for Belarus): суддзя папярэдняй вытворчасці адхіліў як неабгрунтаванае і незаконнае рашэнне Генеральнага пракурора Літвы аб адмове ва ўзбуджэнні дасудовага расследавання па скарзе пацярпелага беларуса. Пацярпелы беларус падаў у рамках універсальнай юрысдыкцыі заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да суддзі рэжыму за злачынствы супраць чалавечнасці – незаконнага прысуду аб пазбаўленні волі і пераследу па палітычных матывах. Гэты чалавек пераследуецца рэжымам Лукашэнкі за тое, што назваў беларускага дыктатара фашыстам. Генеральная пракуратура Літоўскай Рэспублікі між тым не знайшла ў гэтым складу злачынства. Больш за тое, пракурор нават заявіў, што не можа ацаніць практыку прымянення беларускага крымінальнага заканадаўства. Калі б такія аргументы пракуратуры былі прынятыя судом, гэта магло б перашкодзіць расследаванню злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых любым аўтарытарным рэжымам з дапамогай рэпрэсіўнага "праваахоўнага" механізму. Такім чынам, эфектыўнасць універсальнай юрысдыкцыі ў Літве аказалася б пад пагрозай. Цяпер пракурорам і следчым давядзецца перагледзець заяву ахвяры. Прадстаўніцтва Кабінета па транзіце ўлады і юрысты НАУ прадоўжаць супрацоўніцтва з Justice Hub for Belarus, задачай якога з'яўляецца выкарыстанне прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі, каб дапамагчы ахвярам злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых беларускім рэжымам, дабіцца справядлівасці. Мы дзякуем нашым партнёрам – былому старшыні Канстытуцыйнага суда Літвы Дайнюсу Жалімасу і Justice Hub for Belarus – за актыўную падтрымку дэмакратычнага грамадства Беларусі і вернасць прынцыпам справядлівасці.