Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Хто страціць пасады ў Новай Беларусі? 22 снежня ў Варшаве адбылася канферэнцыя "Кадравы рэзерв для Новай Беларусі. Выклікі і перспектывы", якая была арганізавана Рухам "За Свабоду" пры ўдзеле прадстаўнікоў Аб'яднага Пераходнага Кабінета Беларусі і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. https://youtu.be/szqElIA8N14 Хто страціць пасады ў Новай Беларусі? Як фармаванне кадравага рэзерву спрыяе эфектыўнай рэалізацыі транзітнага перыяду? Якая роля каманды рэфарматараў у рэалізацыі першасных крокаў пасля змены сітуацыі ў Беларусі? У чым заключаюцца прынцыповыя адрознені ў фармаванні кадраў падчас існавання рэжыма і ў Новай Беларусі? Хто мусіць быць заменены ў першую чаргу? Як будзе выглядаць працэс фармавання кадраў? Гэтыя і іншыя пытанні былі разгледжаныя падчас канферэнцыі. Прадстаўнік Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка ў выступленні на тэму "Фарміраванне кадравага рэзерву як важны элемент рэалізацыі пераходнага перыяду" адзначыў наступныя тэзісы: – існуе істотнае адрозненне паміж транзітным і пераходным перыядам. Для сапраўдных пераменаў у Беларусі неабходна прайсці гэтыя два этапы; – фарміраванне кадравага рэзерву з'яўляецца задачай праграмы "Кадравы рэзерв". Аднак дадзеная праграма накіравана ў першую чаргу на фарміраванне кадравага рэзерву на мясцовым узроўні; – палітычнае кіраўніцтва краіны павінна быць сфармавана на ўзроўні палітычных структур, якія цяпер дзейнічаюць на дэмакратычным полі; – часу на замену ўсёй вертыкалі не будзе хапаць крытычна, таму ўжо сёння распачата гэтая праца Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі, Рухам "За Свабоду", Народным антыкрызісным упраўленнем сумесна з іншымі партнерамі; – найбольш мы прасунуты ў працы з кадравым рэзервам для МЗС і пасольстваў; – галоўная мэта ў транзітны перыяд – забяспячэнне стабільнасці: грамадскай, эканамічнай і ў сферы нацыянальнай бяспекі; – важна распачаць публічную дыскусію па такіх складаных пытаннях на транзітны перыяд, якая Канстытуцыя будзе дзейнічаць, нацыянальная бяспека, эканамічная бяспека, люстрацыя, чарговасць выбараў. Ключавыя пытанні транзітнага перыяду важна абмяркоўваць у публічнай прасторы з удзелам экспертаў, канстытуцыяналістаў, палітолагаў, каб увайсці ў транзітны перыяд з максімальна шырокай грамадска-палітычнай згодай па гэтых пытаннях. Выступленне Паўла Латушкі: https://youtu.be/szqElIA8N14