Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Рыхтуюцца новыя дыпламатычныя кадры для будучага МЗС Беларусі У рамках праграмы "Новыя кадры для Новай Беларусі" Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і рух "За Свабоду" пры падтрымцы пазаўрадавых арганізацый праводзяць мэтанакіраваную дзейнасць па падрыхтоўцы будучых дзяржслужачых для дэмакратычнай Беларусі. 20 снежня Інстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта распачаў навучанне трэцяга набору дыпламатычнага курса, у якім прымуць удзел 15 слухачоў. Раней выпускнікамі дыпкурса сталі каля 50 беларусаў. Урачыстая цырымонія адкрыцця прайшла ў Калоннай зале Варшаўскага ўніверсітэта. https://youtu.be/U3HLo92perA Праграма дыпламатыі Варшаўскага ўніверсітэта – гэта ўнікальная праграма, накіраваная на падрыхтоўку беларускіх дыпламатаў. Навучанне праводзіцца ў супрацоўніцтве з Дыпламатычнай акадэміяй МЗС Польшчы пры ўдзеле дасведчаных лектараў і дыпламатаў. Таксама лекцыі для слухачоў праводзяць Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады, кіраўнік НАУ Павел Латушка і намеснік Прадстаўніка Кабінета па міжнародных адносінах, намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка. "Новыя кадры для Новая Беларусі – гэта наша будучыня, забеспячэнне транзітнага перыяду. Гэта тыя людзі, якія прымуць адказнасць за самы складаны перыяд у развіцці нашай дзяржавы. Вы можаце азірнуцца і паглядзець адзін на аднаго. Запомніце твары сваіх калегаў па навучанні. Праз некалькі гадоў вы будзеце міністрамі, намеснікамі міністраў, дырэктарамі дэпартаментаў ва ўрадзе і мясцовых органах улады Беларусі", – звярнуўся да слухачоў курса Павел Латушка падчас урачыстага адкрыцця навучання. "Важна зразумець, што намі павінны кіраваць 3 галоўных арыентыры: НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ. Незалежнасць нашай Бацькаўшчыны, якая сёння знаходзіцца пад пагрозай, якая акупаваная замежнай дзяржавай. Гэта беларуская мова, гэта беларуская культура і гісторыя, гэта нашая беларуская зямля, гэта права самім выбіраць свой лёс. ЕЎРАПЕЙСКАСЦЬ. Мы краіна з багатай еўрапейскай спадчынай. Мы заўсёды былі часткаю Еўропы. Еўрапейскасць прадугледжвае і нашую будучыню ў Еўропе. ДЭМАКРАТЫЯ. Галоўны выклік для Беларусі – нязменнасць улады, якую ўзурпаваў дыктатар. І мы павінны гэта змяніць, вярнуць у Беларусь правы чалавека і свабоду". Павел Латушка падзякаваў за рэалізацыю дадзенага курса дырэктару Інстытута Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта Яну Маліцкаму, кіраўніку дыпламатычнай службы МЗС Польшчы Аркадзю Жыгоцкаму і прадстаўнікам Дыпламатычнай акадэміі МЗС Польшчы, якія таксама прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця. Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0 @nau_belarus