Беларускі працэс
У Музеі Вольнай Беларусі адбылося мерапрыемства, прысвечанае праблематыцы прыцягнення да крымінальнай адказнасці сілавікоў рэжыму Лукашэнкі і разгляду ў межах механізмаў універсальнай юрысдыкцыі заяў беларусаў, пацярпелых ад катаванняў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса краін ЕС, а таксама пасол Малдовы ў Польшчы.
Каманда НАУ працягвае сваю працу, каб дастукацца да грамадскасці, урадаў, пракуратур, следчых органаў дэмакратычных краін і паказаць, што беларусы працягваюць змагацца за справядлівасць.
Мы перакананыя, што дэмакратычныя краіны павінны прадэманстраваць тое, што адказнасць за злачынствы, якія не маюць тэрміну даўнасці, непазбежная. Злачынцы ў пагонах, якія здзяйснялі катаванні, павінны быць абвешчаныя ў міжнародны крымінальны вышук. Пакуль рэжым адчувае сваю беспакаранасць, градус гвалту ў адносінах да народа Беларусі расце.
Удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена актуальная інфармацыя аб узроўні бесперапынных рэпрэсій у краіне, колькасці пацярпелых актывістаў і іх сем'яў. Таксама адбылася перадпрэм'ера дакументальнага фільма "Беларускі працэс", знятага пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Гэты фільм – гісторыя трох людзей, якія пацярпелі ад катаванняў у Беларусі і вымушаныя з нуля будаваць жыццё за мяжой, працягваючы змагацца і дабівацца правасуддзя з дапамогай механізмаў універсальнай юрысдыкцыі.
На мерапрыемстве выступіў прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка:
"Закрываючы вочы на гвалт, робячы выгляд, што мы не чуем крыкаў ад болю пакутуючых, становіцца магчымым яшчэ большы і страшны гвалт і несправядлівасць".
У сваім выступленні прадстаўнік Кабінета Аляксандр Азараў адзначыў:
"Мы збіраем доказы злачынстваў прадстаўнікоў рэжыму. Наша задача – вярнуць законнасць і правапарадак у Беларусь і пакараць вінаватых у злачынствах".
Выступленне Паўла Латушкі: https://youtu.be/H3hhLKNwvN4Тэзісы выступлення на беларускай мове: https://youtu.be/-5n7Lbc5ASUКалі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0@nau_belarus