Обложка канала

Павел Латушка

30259 @latushka

Официальный канал Павла Латушко – политик, дипломат – руководитель НАУ @nau_belarus – член Президиума КС – экс-министр культуры, посол

Павел Латушка

4 года назад
Открыть в
Сустрэча Паўла Латушкі з беларусамі замежжа Намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ сустрэўся ў Празе з беларусамі замежжа, прадстаўнікамі беларускіх суполак з Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Чэхіі і інш. Дамовіліся: – аб узаемадзеянні беларускіх суполак і каардынацыі з Абʼяднаным Пераходным Кабінетам і НАУ; – аб працы па падрыхтоўцы праектаў рэформ у эканамічнай і сацыяльнай сферах; – разгледзець магчымасць правесці Сусветны кангрэс беларусаў замежжа, каб сабраць максімальна шырокае прадстаўніцтва – убачыць адзін аднаго, пачуць адзін аднаго, абмеркаваць адзін з адным і вырашаць разам; – арганізаваць у Варшаве прэзентацыю манаграфіі – даследаванне жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны, падрыхтаванай чэшскімі навукоўцамі; – інфармаваць беларусаў замежжа аб усіх сустрэчах, якія праводзіць НАУ і прадстаўнік Кабінета па транзіце – для іх сумеснай падрыхтоўкі і выніковасці; – дапамагаць рэпрэсаваным беларускім студэнтам у пытаннях магчымасці навучання ў Чэхіі. Беларускія студэнты ў Чэхіі ў адказ выказаліся аб гатоўнасці дапамагаць працы Кабінета і НАУ. Беларусы замежжа – адна з самых магутных і праактыўных грамадзянскіх сіл Беларусі, якая праявіла сябе выключна ў жніўні 2020 года і працягвае актыўна працаваць на нашу агульную мэту – свабодную і дэмакратычную Беларусь.