23-25 лістапада Павел Латушка правядзе шэраг міжнародных сустрэч
У сувязі з правядзеннем у Варшаве паседжання Парламенцкай асамблеі АБСЕ намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка правядзе шэраг сустрэч з парламенцкімі дэлегацыямі, якія бяруць удзел у ПА АБСЕ.
Запланаваны сустрэчы з парламенцкімі дэлегацыямі Швецыі, Нарвегіі, Францыі, Польшчы і Літвы.
Таксама ў гэтыя дні адбудуцца сустрэчы Паўла Латушкі з паслом ЗША ў Польшчы Маркам Бжэзіньскім, паслом Славакіі Андрэай Эльшчаковай Мацісовай, намеснікам пасла Вялікабрытаніі Джонам Макноўтанам і прадстаўнікамі службы знешніх дзеянняў Еўрапейскага саюза.
Тэмай сустрэч будзе з'яўляцца распрацоўка дадатковых санкцыйных інструментаў ціску на рэжым Лукашэнкі за нарошчванне рэпрэсій у дачыненні да беларускага грамадства і за саўдзел у вайне супраць Украіны