Намеснік прадстаўніка Кабінета па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч заявіў пра запуск кампаніі «Кадравы резерв для новай Беларусі»
🔘Кадравы резерв адказвае на пытанне: як будзе функцыянаваць дзяржаўная сістэма пасля пераменаў?
🔘Праз стажыроўкі ў краінах ЕС мы падрыхтуем прафесіяналаў, якія зоймуць дзяржаўныя пасады і будуць ажыццяўляць рэформы.
🔘Запрашаем да канфідэнцыйнага ўдзелу ў навучанні дзейных чыноўнікаў, якія не згодныя з рэжымам, а таксама беларусаў, якія з’ехалі з Беларусі па палітычных матывах.
🔘Мы паклапоцімся пра бяспеку захавання асабістых звестак усіх удзельнікаў, асабліва тых, хто знаходзіцца ў Беларусі.
🔘 Перамены абавязкова адбудуцца. І зараз мы выкарыстаем час для падрыхтоўкі і прафесійнага росту.
🔘 Для набору ўдзельнікаў Кадравага рэзерву створана інтэрнэт-платформа, дзе можна запоўніць заяўку для ўдзелу.